|
Запраўляюся сёння на запраўцы. Разлічваюся карткай. А яна ну ніяк не хоча чытацца, разоў з 15 ганялі туды-сюды яе, не чытае і ўсё...Прычым ужо не першы раз картка не хацела праходзіць тэрмінал, прыходзілася выкручвацца налікам, бо прадаўцы (аператары) нічога не маглі зрабіць.
Аператар (мужык) бярэ ад пакунка цыгарэт плёнку, абварочвае картку (дзе лента магнітная). Я пытаю: - А што, дапамагае? Ён: - Зараз паглядзім.
... і КАРТА СПРАЦОЎВАЕ!!!
НУ мужык! Ну галава!
.
|