Заканчваецца год, набліжаюцца Каляды. Хочацца загадваць жаданні. Хочацца, каб мары спаўняліся. Во і я мару. Хачу ўбачыць Аню Куліч і спытацца каго яна нарадзіла свайму мужу. Хачу ізноў дакрануцца да вуснаў Юлі Шчуцкай і адчуць, што мы чужыя людзі. Хачу сустрэцца зь Яўгенам Фаміным і даведацца ці стаў ён брэйк-дансерам. Хачу пабачыцца з Марынай Мядзьведзевай і ўпэўніцца, што яна шчасьлівая. Хачу папіць кавы з Наталяй Сяргеевай і пасьмяяцца з нашых супольных бздураў. Хачу прайсьціся пад калядным сьнегападам з Настасьсяй Уласавай і прамаўчаць цэлы вечар. Хачу выпадкова спаткацца з Максімам Калядкам і не пазнаць адно аднаго. Сем? Сем! Tags: выкананьне мрояў Current Location: Вільня Current Music: Depeche Mode - See You
|