Быў на выходных у Наваполацку. Фармальная прычына - 50 год гораду, а нефармальная (яна ж і галоўная) сустрэча з сябрамі і аднагрупнікамі.
Ух, даўно я так не
п'янстваваў весяліўся і не адрываўся!!!
Машына пад парогам універа, музыка, алкаголь і ноч у Бастыліі. Палову пятнічнага вечара вывучалі па фоткам у суботу. Але настрой ва ўсіх быў афігенны.
Субота была троху спакайней.
Піўка, троху мацней, пабачылі-паслухалі выступ СЕРЁГІ, скаераў, яшчэ нейкіх чэлаў.
2 разы прайшоў у Бастылію без праблем на вахце і 1 раз (апошні і галоўны) быў злоўлены выхавацелькай на паверсе і выправаджаны з інтэрнату.
Пазнаёміўся з пэўнай колькасьцю дзяўчат на вуліцах Н-цка, што да гэтага НІКОЛІ не здаралася ў маім жыцці )))
Карацей, усё было прыблізна так, як напісаў потым мне сябра у Аднакласніках:
"Можа, з пункту гледжання маёй дзяўчыны, я вёў сябе не надта добра. Але з пункту гледжання адпачынку мне вельмі спадабалася"!
Я, хоць і без дзяўчыны, таксама рабіў некаторыя непатрэбныя рэчы, але ў кантэксце адпачынку яны выглядалі нармалёва.
Доўга буду помніць гэтую паездку, і ўзгадваць часткі забытага па фатаздымкам...
Tags: Бастылія, Наваполацк, адпачынак, алкаголь, настрой, сябры
Current Location: у Менску