паў-дні дома пасьля БАСоў...
сумую...
не думаў, што БАСы акажуць на мяне такі ўплыў!!!
Хочацца вярнуцца ў тую, незабыўную, атмасферу радасьці, музыкі, добразычлівасьці, жартаў і піва...
Хочацца зноўку бачыць сонныя, п'яныя, крыху сумнаватыя і, адначасова, радасныя і шчасьлівыя твары жыхароў БАСоў 2007!!!
Жыцьцё пасьля БАСоў стала чаканьнем наступнага лета і БАСоў 2008!!!
Столькі пазітыўных эмоцый....
не магу ўзгадаць, калі яшчэ атрымоўваў іх столькі за такі малы час!!!
Басы - не фэст, не месца! БАСы - гэта стыль, свой, асобны і непаўторны!!!
І, выдуманы самім, лёзунг сапраўднага ўдзельніка БАСоў -
"Напіцца!!! Забыцца!!! Аддацца!!!"
))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))
)))))))))))))))))))))
Столькі выпітага піва і сон на траве - напалову ў намётавым гарадку і ВІП-месцам за сцэнай. Ужо амаль абедам, пасьля сьняданка і піва, піва, піва...
І адказ - "Я застануся тут з Суперам!" (які спаў праз 2 крокі ), на прапанову Ірынкі - "Алесік, пайшлі мы цябе завядзём спаць у намёт?"
І куча іншых успамінаў, якія я буду ўзгадваць цэлы год...
Басы - гэта маё жыцьцё!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Tags: 2007, Басы, Супер, думкі, піва, радасьць, сон, сум
Current Location: месца пад дахам
Current Mood: задуменны
Current Music: @ Plus radio