Сябра зваліў у Штаты. Афіцыййна - працаваць на колькі месяцаў, а неафіцыйна - паспрабаваць застацца там. ПРа гэта ён марыў яшчэ з часоў вучобы ва ўніверсітэце. 2 адмовы і, нарэшце, амерыканская віза. У Беларусі нас становіцца ўсё меней - Я, Валерыч і ДЗімон. Серы ў Маскве, Андрон ужо ў Штатах. Дзімон з Валерам застануцца тут па-любому. Праўда і ў іх цікавая сітуацыя: Валерыч плануе ўсё-ткі валіць дадому (адкуль я яго выцягнуў у Менск год таму), а Дзімыч звальваць з працы дома і ехаць у Менск. Пра гэта асобныя думкі. Я пакуль вагаюся - Беларусь ці Штаты? Насця (родная сястра), якая ўжо 3 кантракт працуе там на лайнерах кажа, што Штаты - мая краіна. Ніяк не выберуся паглядзець. Але баюся, што калі спадабаецца, жаданне вярнуцца можа раптоўна знікнуць. Таму пакуль я тут. Tags: Беларусь, ЗША, патрыятызм, эміграцыя Current Location: за кампом Current Music: ТВ
|