Фэст прайшоў ... і больш нічога не пішацца. Шукаеш навіны пра Львоў, а сайты і фрэндстужка забітая вайной, хаця там-сям праскокваюць водгукі пра БІ ФРЫ. Пазітыўныя ))) Усяго не даглядзіш, але стараліся. І ужо на 3-ці дзень пасля сканчэння "Be Free 2008" пайшло абмеркаванне 2009 года - як дзе, калі і што ) Перажыванні, іншыя эмоцыі, напружанасць і часткі негатыву выплеснуліся пад "Дзюбелей" і расчысцілі маю галаву. Шмат яшчэ чаго захочацца напісаць: і пра 14 чалавек на кватэры (калі не памыліўся), дождж, першых жыхароў намётавага мястэчка, цягнік дадому, дні Фэста, Львоў і яшчэ, яшчэ, яшчэ... Але ўжо зараз з упэўненасцю глядзім у будучыню, дзе на гарызонце мільгаціць "БІ ФРЫ 2009"! Tags: be free, Львоў, музыка, настрой, фэст Current Location: ужо дома
|