За акном ТАКОЕ класнае надвор'е - ціха, спакойна і туман. я вельмі люблю гуляць у такі час. Ды й пад домам прыгожы парк, што грэх не прагуляцца.  А яшчэ сёння ў аптэцы дзьве школьніцы (на выгляд клас 9-10) ніяк не маглі асмеліцца набыць тэст на цяжарнасць. Стаялі спачатку за мной, але потым засаромеліся і адышлі ў бок. Не ведаю, хапіла ў іх моцы выстаяць у чарзе (яна ў той аптэцы пастаянная) ці не. Абдумаўся ім дапамагчы толькі калі быў амаль дома. Вось такое яно - жыццё маладых... Tags: Уручча, думкі, настрой, туман, цяжарнасць, школа Current Location: дома Current Mood: добры
|