Часам афігеваю ад таго, што пэўныя асобы думаюць, што я павінен ведаць усё: якую кнопку націснуць на кампе каб зрабілася тое, што ім трэба, ці на які прыпынак падысці, каб даехаць некуды. Калі з першымі, яшчэ больш-меньш зразумела - ну не ведаюць людзі кампа, баяцца не туды націснуць, таму і звоняць. То апошніх не магу зразумець. З эрай мабільнікаў народ пазабываўся пра старую прымауку: "Язык до Кіева доведёт" і, замест таго, каб спытаць ў людзей на вуліцы, як дабрацца, што намнога прасцей і зручней, тэлефануюць і пытаюць па тэлефоне што і як. А калі дадаць тапаграфічную тупасць часам у тых, хто пытае, то можна звар'яцець, тлумачачы... Трымайце мяне сямёра!!! Tags: Мінск, горад, крэтынізм, людзі, тупізна
|